бу́хнуць

‘пашырацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бу́хну бу́хнем
2-я ас. бу́хнеш бу́хнеце
3-я ас. бу́хне бу́хнуць
Прошлы час
м. бу́х бу́хлі
ж. бу́хла
н. бу́хла
Загадны лад
2-я ас. бу́хні бу́хніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бу́хнучы

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́хнуць

‘стукнуць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бу́хну бу́хнем
2-я ас. бу́хнеш бу́хнеце
3-я ас. бу́хне бу́хнуць
Прошлы час
м. бу́хнуў бу́хнулі
ж. бу́хнула
н. бу́хнула
Загадны лад
2-я ас. бу́хні бу́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бу́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да бухнуць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; бух, бу́хла; незак.

Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць.

Ад сырасці дзверы б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баба́хнуть сов., однокр. баба́хнуць, ба́хнуць, бу́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́хнуть​I сов., однокр., в разн. знач. бу́хнуць;

бу́хнул вы́стрел бу́хнуў стрэл;

бу́хнуть на пол вяза́нку дров бу́хнуць на падло́гу вя́зку дроў;

бу́хнуть в во́ду бу́хнуць у ваду́;

бу́хнуть всё мя́со в котёл бу́хнуць усё мя́са ў кацёл;

бу́хнуть сло́во, не поду́мав бу́хнуць сло́ва, не паду́маўшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́хнуць², -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. гл. бухаць.

2. Бухнуцца.

Б. з печы на падлогу.

3. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

Б. жменю солі ў місу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шабо́ўснуць

‘бухнуць, боўтнуць што-небудзь; бухнуцца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шабо́ўсну шабо́ўснем
2-я ас. шабо́ўснеш шабо́ўснеце
3-я ас. шабо́ўсне шабо́ўснуць
Прошлы час
м. шабо́ўснуў шабо́ўснулі
ж. шабо́ўснула
н. шабо́ўснула
Загадны лад
2-я ас. шабо́ўсні шабо́ўсніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шабо́ўснуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ву́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. Усклікнуць «вух».

Вухнуўшы, ударыў ломам па лёдзе.

Вухнула сава.

2. Тое, што і бухнуць¹ (у 1 знач.).

Глуха вухнуў гром.

|| незак. ву́хкаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ву́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бултыхну́ць

‘бухнуць у ваду, боўтнуць што-небудзь; боўтнуцца ў ваду’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бултыхну́ бултыхнё́м
2-я ас. бултыхне́ш бултыхняце́
3-я ас. бултыхне́ бултыхну́ць
Прошлы час
м. бултыхну́ў бултыхну́лі
ж. бултыхну́ла
н. бултыхну́ла
Загадны лад
2-я ас. бултыхні́ бултыхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час бултыхну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)