брэге́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брэге́т брэге́ты
Р. брэге́та брэге́таў
Д. брэге́ту брэге́там
В. брэге́т брэге́ты
Т. брэге́там брэге́тамі
М. брэге́це брэге́тах

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

брэге́т, ‑а, М ‑геце, м.

Уст. Гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца.

[Ад імя французскага майстра — Breguet (1747–1823).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бреге́т уст. брэге́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)