бры́зкаць
‘пырскаць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
бры́зкаю |
бры́зкаем |
| 2-я ас. |
бры́зкаеш |
бры́зкаеце |
| 3-я ас. |
бры́зкае |
бры́зкаюць |
| Прошлы час |
| м. |
бры́зкаў |
бры́зкалі |
| ж. |
бры́зкала |
| н. |
бры́зкала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
бры́зкай |
бры́зкайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
бры́зкаючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Бры́зкаць ’пырскаць’ (Шат., Гарэц.). Рус. бры́згать, укр. бри́зкати, польск. bryzgać, балг. бръ́згам і г. д. Прасл. *bryzg‑ ’пырскаць’. Параўн. лат. brũzgat, brùzgât ’пырскаць’, brùzgas ’бурбалкі пены’, літ. bruzė́ti ’шумець, клекатаць’ і г. д. Першапачаткова гукапераймальнае. Гл. Бернекер, 93–94; Праабражэнскі, 1, 48; Брукнер, 43; Фасмер, 1, 222; Фрэнкель, 1, 57; Слаўскі, 1, 45. Сюды ж брызкль ’халодны дожджык’ (Янк. II).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адбры́зак, абрызык ’самае буйное зерне, якое адскоквае пры веянні’ (Бяльк.) да ад‑брызкаць. Гл. брызкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бры́зак ’адборныя зярняты; самы дробны дождж’ (Нас.), бры́зачка ’кропелька, зярнятка, самая дробная частачка’ (Нас.). Бел. бры́зак < брызг (гл. бры́зкаць). Параўн. рус. брызг ’найлепшыя зярняты’, кафтан з брызаў ’новы, прыгожы кафтан’. Сюды і іншая форма слова — бры́жчык ’самае буйное і важкае зерне’ (Бяльк.) < брызчык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)