Бры́зак ’адборныя зярняты; самы дробны дождж’ (Нас.), бры́зачка ’кропелька, зярнятка, самая дробная частачка’ (Нас.). Бел. бры́зак < брызг (гл. бры́зкаць). Параўн. рус. брызг ’найлепшыя зярняты’, кафтан з брызаў ’новы, прыгожы кафтан’. Сюды і іншая форма слова — бры́жчык ’самае буйное і важкае зерне’ (Бяльк.) < брызчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бры́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бры́зка бры́зкі
Р. бры́зкі бры́зак
Д. бры́зцы бры́зкам
В. бры́зку бры́зкі
Т. бры́зкай
бры́зкаю
бры́зкамі
М. бры́зцы бры́зках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бры́жчык ’самае буйное зерне’. Гл. бры́зак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)