бро́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Жаночае ўпрыгожанне са шпількай для прыколвання на адзенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бро́шка бро́шкі
Р. бро́шкі бро́шак
Д. бро́шцы бро́шкам
В. бро́шку бро́шкі
Т. бро́шкай
бро́шкаю
бро́шкамі
М. бро́шцы бро́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бро́шка ж. бро́шка, брошь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́шка и брошь бро́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Упрыгожанне са шпількай для прыколвання яго на жаночым плацці каля шыі або на грудзях. [Пані Авяліна] была ў таннай паркалёвай сукенцы з брошкай. Бажко.

[Фр. broche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брошка. Рус. брошь, бро́шка, укр. бро́шка. Запазычанне з франц. broche (можа, праз ням. Brosche < франц.; Фасмер, 1, 219). Падрабязна Шанскі, 1, Б, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смара́гд, -у, М -дзе, м.

Тое, што і ізумруд.

|| прым. смара́гдавы, -ая, -ае.

Смарагдавая брошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смара́гдавы в разн. знач. смара́гдовый;

~вая бро́шка — смара́гдовая бро́шка;

с. ко́лер — смара́гдовый цвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гага́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гагату. // Зроблены з гагату. Гагатавая брошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чэ́піцца; зак.

1. Аддзяліцца, адкалоцца.

Лучына адшчапілася.

2. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).

3. Адшпіліцца (пра што-н. прышпіленае, зашпіленае).

Адшчапілася брошка.

|| незак. адшчэ́плівацца, -аецца і адшчапля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)