бра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Уступаць у цесныя сяброўскія адносіны, праяўляць братнія пачуцці.

3. Спыняць ваенныя дзеянні, выказваючы ўзаемныя братнія пачуцці, салідарнасць.

|| зак. пабра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. бра́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́тні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бра́тні бра́тняя бра́тняе бра́тнія
Р. бра́тняга бра́тняй
бра́тняе
бра́тняга бра́тніх
Д. бра́тняму бра́тняй бра́тняму бра́тнім
В. бра́тні (неадуш.)
бра́тняга (адуш.)
бра́тнюю бра́тняе бра́тнія (неадуш.)
бра́тніх (адуш.)
Т. бра́тнім бра́тняй
бра́тняю
бра́тнім бра́тнімі
М. бра́тнім бра́тняй бра́тнім бра́тніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бра́тні, ‑яя, ‑яе.

1. Уласцівы брату (у 1 знач.), родны. Братняя любоў да сястры.

2. Таварыскі, сяброўскі. Мы — беларусы з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Колькі ёсць поглядаў свежых, Братніх працягнутых рук. Танк.

3. Тое, што і братаў. Братнія дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара. Кулакоўскі. // Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)