бра́тка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бра́тка бра́ткі
Р. бра́ткі бра́ткаў
Д. бра́тку бра́ткам
В. бра́тку бра́ткаў
Т. бра́ткам бра́ткамі
М. бра́тку бра́тках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бра́тка м., ласк.

1. брати́шка;

2. (при обращении) бра́тец, брато́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́тка, ‑і, м.

Разм. Ласкальная форма звароту да мужчыны. [Пніцкі:] — Яшчэ, братка дарагі, я.. пішу, што ў калгас я падаўся адразу пасля таго, як ты мне напісаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брато́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брато́к браткі́
Р. братка́ братко́ў
Д. братку́ братка́м
В. братка́ братко́ў
Т. братко́м братка́мі
М. братку́ братка́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

братец ласк. брато́к, -тка́ м., бра́тка, -кі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брати́шка разг.

1. (маленький брат) бра́цік, -ка м., бра́тка, -кі м.;

2. (в обращении) бра́тка, -кі м., брато́к, -тка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўлі́тра, м.

Палавіна літра. [Гардзей:] — Ён, братка, паўлітра першаку адразу выпіваў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кандра́тка ў спалучэнні братка‑кандратка ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця), кандрацька ’тс’ (бярэз. Сл. паўзі.-зах.). Ад імя Кандрат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папужа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Спужацца — пра ўсіх, многіх. [Лявон:] — Ну, братка, і галасок! Ая-я-яй! Глядзі, вунь дзеці папужаліся! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пракруціць у многіх месцах (дзіркі і пад.). [Наздрэйка:] «Братка, дай свярдзёлка. Граблі раблю, дык няма чым дзіркі папракручваць». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)