бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. бразгаць.

2. каго-што. З сілай кінуць, паваліць, выклікаўшы шум; грымнуць.

Б. аб зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́знуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бра́зну бра́знем
2-я ас. бра́знеш бра́знеце
3-я ас. бра́зне бра́знуць
Прошлы час
м. бра́знуў бра́знулі
ж. бра́знула
н. бра́знула
Загадны лад
2-я ас. бра́зні бра́зніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бра́знуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бра́знуць сов., однокр., разг.

1. хло́пнуть; (чем-л. металлическим) звя́кнуть, ля́згнуть, бря́кнуть;

б. дзвяра́мі — хло́пнуть две́рью;

2. (бросить) гро́хнуть;

б. аб зямлю́ — (што, каго-небудзь) гро́хнуть о зе́млю (что, кого-л)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Утварыць кароткі звонкі гук, ударыўшы па металічным, шкляным ці інш. прадмеце. Я чуў, як зачыніліся вароты ў садку, як потым бразнула клямка і шарганула ў сенцах засаўка. Баранавых. Дзверы сянец бразнулі, і босая Параска ціха, як кошка, прайшла па двары. Лобан. // чым. Ударыўшы металічным або шкляным прадметам па чым‑н., утварыць гук. Аднак варта каму бразнуць талеркай ці нават хоць бы зняць з хлеба настольнік, як.. [кот] ужо тут. Якімовіч. Варта было ветру бразнуць форткай, як.. [Іна] ажывала, выбягала на веранду, а потым, расчараваная, садзілася дзе-небудзь у кутку. Ваданосаў.

2. каго-што. З сілай кінуць, выклікаўшы шум, гук; грымнуць. Даніла ўсё ж такі схапіў Дудзько за грудзі, падняў і бразнуў аб зямлю. Пестрак. Бушыла з размаху бразнуў аб падлогу ўсё, што трымаў у руках, — кнігі.., лінейку, мел — і ў адзін міг апынуўся каля Арэшкіна, тварам у твар. Шамякін.

3. перан. Разм. Пазваніць па тэлефоне каму‑н. — Гэта мне, ёлупу, навука! — бубніць Дзямян Лукіч. — Падвёў карэспандэнт... Абяцаў даць у газету, калі мы поўным ходам разгорнем уборку, а што атрымалася?.. Няўжо так ужо цяжка было мне бразнуць, удакладніць? Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

Б. вёдрамі.

|| зак. пабра́згаць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бра́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бразь, выкл., у знач. вык.

Ужыв. ў знач. дзеясловаў бразнуць, бразнуцца.

А ён лыжку б. аб стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звякнуть сов., однокр. бра́знуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лязгнуть сов. ля́снуць; бра́знуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Грукнуць, грымнуць, бразнуць. Гракнуў пярун. Гракнуць вядром аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́ўкнуць

‘плюхнуцца, пляснуцца; бразнуць; сказаць адрывіста, незразумела што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бо́ўкну бо́ўкнем
2-я ас. бо́ўкнеш бо́ўкнеце
3-я ас. бо́ўкне бо́ўкнуць
Прошлы час
м. бо́ўкнуў бо́ўкнулі
ж. бо́ўкнула
н. бо́ўкнула
Загадны лад
2-я ас. бо́ўкні бо́ўкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бо́ўкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)