бра́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

Б. вёдрамі.

|| зак. пабра́згаць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бра́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́згаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бра́згаю бра́згаем
2-я ас. бра́згаеш бра́згаеце
3-я ас. бра́згае бра́згаюць
Прошлы час
м. бра́згаў бра́згалі
ж. бра́згала
н. бра́згала
Загадны лад
2-я ас. бра́згай бра́згайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бра́згаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бра́згаць несов. греме́ть; хло́пать; (чем-л. металлическим) звя́кать, ля́згать, бря́кать, бряца́ть; бренча́ть;

б. вёдрамі — звя́кать вёдрами;

б. жале́зам — ля́згать желе́зом;

б. дзвяра́мі — хло́пать две́рью;

б. ключа́мі — звя́кать ключа́ми;

б. збро́яй — бряца́ть ору́жием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым‑н. па металічных, шкляных і інш. прадметах. За плячыма ў Даражкова была скрынка з інструментам; там бразгалі адно аб адно гаечныя ключы, балты, кастылі. Васілёнак. // чым. Рабіць, выклікаць шум, гукі ўдарамі металічных або шкляных і інш. прадметаў аб што‑н. Нехта ідзе да дзвярэй хаты Рудзінскіх і бразгае клямкаю. Скрыган. У кухні засталася адна маці — яна яшчэ доўга там бразгала посудам. Хадкевіч.

•••

Бразгаць зброяй — пагражаць вайною.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бра́згаць, бра́зґаць ’стукаць, брынчаць’, таксама бра́зкаць. Рус. бря́згаць, укр. бря́зкати. Паводле Рудніцкага, 227, утварэнне ад выклічніка брязь! (гукапераймальнае). Фасмер (1, 225) лічыць роднасным з літ. breñgsti, brenzgiù ’загучаць, застукаць’. Параўн. Буга, РФВ, 70, 102. Траўтман (37) слав. bręzgъ і літ. формы выводзіць з балт.-слав. *brenzg‑. Сюды ж бел. бра́знуць ’стукнуць’, бра́знуцца ’ўпасці’ (bręzgnǫ‑ti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бразгаць; бразгатаць, бразгацець, звякаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пабра́згаць гл. бразгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бряца́ть несов. бра́згаць;

бряца́ть ору́жием книжн. бра́згаць збро́яй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звякать несов. бра́згаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. бразгаць.

2. каго-што. З сілай кінуць, паваліць, выклікаўшы шум; грымнуць.

Б. аб зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)