брава́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. брава́рка брава́ркі
Р. брава́ркі брава́рак
Д. брава́рцы брава́ркам
В. брава́рку брава́ркі
Т. брава́ркай
брава́ркаю
брава́ркамі
М. брава́рцы брава́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бравэ́рка, браве́рка світка, якая апранаецца на кажушок; безрукаўка; каўнер; паўпальто з даматканага сукна; армяк’ (БРС, Інстр. I, Сцяшк. МГ, Касп., Шат.); таксама брава́рка (Шат., БРС). Няяснае слова. Адсутнічае ў суседніх мовах. Падобнае на запазычанне, але адкуль. Параўн. лац. brevis (breve) ’кароткі’; але праз пасрэдніцтва якой мовы адбылося запазычанне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)