бо́мбавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бо́мбавы бо́мбавая бо́мбавае бо́мбавыя
Р. бо́мбавага бо́мбавай
бо́мбавае
бо́мбавага бо́мбавых
Д. бо́мбаваму бо́мбавай бо́мбаваму бо́мбавым
В. бо́мбавы (неадуш.)
бо́мбавага (адуш.)
бо́мбавую бо́мбавае бо́мбавыя (неадуш.)
бо́мбавых (адуш.)
Т. бо́мбавым бо́мбавай
бо́мбаваю
бо́мбавым бо́мбавымі
М. бо́мбавым бо́мбавай бо́мбавым бо́мбавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́мбавы воен. бо́мбовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́мбавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бомбы. Бомбавы ўдар. □ Інтэрвалы паміж бомбавымі разрывамі бадай што ўжо і не заўважаліся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мба, -ы, мн. -ы, бомб і -аў, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам.

Фугасная б.

|| прым. бо́мбавы, -ая, -ае.

Б. ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раке́тна-бо́мбавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раке́тна-бо́мбавы раке́тна-бо́мбавая раке́тна-бо́мбавае раке́тна-бо́мбавыя
Р. раке́тна-бо́мбавага раке́тна-бо́мбавай
раке́тна-бо́мбавае
раке́тна-бо́мбавага раке́тна-бо́мбавых
Д. раке́тна-бо́мбаваму раке́тна-бо́мбавай раке́тна-бо́мбаваму раке́тна-бо́мбавым
В. раке́тна-бо́мбавы (неадуш.)
раке́тна-бо́мбавага (адуш.)
раке́тна-бо́мбавую раке́тна-бо́мбавае раке́тна-бо́мбавыя (неадуш.)
раке́тна-бо́мбавых (адуш.)
Т. раке́тна-бо́мбавым раке́тна-бо́мбавай
раке́тна-бо́мбаваю
раке́тна-бо́мбавым раке́тна-бо́мбавымі
М. раке́тна-бо́мбавым раке́тна-бо́мбавай раке́тна-бо́мбавым раке́тна-бо́мбавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́мбовый воен. бо́мбавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́р, -ру м., в разн. знач. уда́р;

гэ́ты гадзі́ннік не баі́цца ўда́руэ́ти часы́ не боя́тся уда́ра;

бо́мбавы ўдар — бо́мбовый уда́р;

~ры кі́рак — уда́ры ки́рок;

у. гро́му — уда́р гро́ма;

у. лёсу — уда́р судьбы́;

франта́льны ўдарвоен. фронта́льный уда́р;

штрафны́ ўдар — штрафно́й уда́р;

у. пу́льсу — уда́р пу́льса;

апаплексі́чны ўдар — апоплекси́ческий уда́р;

со́нечны ўдар — со́лнечный уда́р;

цеплавы́ ўдар — теплово́й уда́р;

адны́м ~рам — одни́м уда́ром;

пад ~рам (быць, знахо́дзіцца) — под уда́ром (быть, находи́ться);

у. у спі́ну — уда́р в спи́ну;

ста́віць пад у. — ста́вить под уда́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́р, ‑у, м.

1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з чым‑н. у час руху. Іліко .. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Самуйлёнак. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп на правы борт. Матрунёнак. Многія гадзіннікі першага класа вызначаюцца тым, што не баяцца ўдару, пылу, вільгаці, вады. «Звязда». Я спрабаваў падняцца, але адразу падаў пад ударамі страшэннага ветру. Бяганская. // Пра біццё сэрца, пульсу. [Сцяпан] прыклаў фанендаскоп да сэрца і пачуў, як аддаляюцца і затухаюць яго ўдары. Шамякін. Кроў пульсавала выразней, з нарастаючымі ўдарамі. М. Ткачоў. // перан. Пра гром, выбух і іншыя моцныя гукі. Удар грому. □ Адзін за другім раздаліся глухія ўдары выбухаў. Лынькоў. У марозным крохкім паветры чуецца ўдар аб рэйку. Мікуліч. Яшчэ раз грамыхнуў, б’ючы ў самае сэрца людзей, удар нямецкай гарматы. Паслядовіч.

2. Імклівы напад, атака. Флангавы ўдар. Бомбавы ўдар. □ У заключэнне рэйду быў нанесены магутны камбінаваны ўдар на чыгунцы. Шамякін. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар: Ідуць партызаны. Рыхтуюць удар. Колас. [Рагозін:] — Злева ў ляску збіраюцца казакі — адтуль галоўны ўдар. Гурскі. // перан. Рашучае дзеянне, накіраванае на спыненне, знішчэнне чаго‑н. Канчатковы ўдар па спекуляцыі.

3. перан. Нечаканае гора, бяда, непрыемнасць. Пад канец .. зімы Пецю давялося яшчэ перажыць адзін цяжкі ўдар: памёр яго дзед. Ракітны. / Пра што‑н. цяжкае, непрыемнае, што даводзіцца пераносіць каму‑н. Удар лёсу.

4. Цяжкая хвароба, кровазліццё ў мозг; апаплексія. [Ларчанка:] — Чорны захварэў. Вельмі цяжка..; Удар. Кровазліццё ў мозг. Мележ.

•••

Апаплексічны ўдар — тое, што і апаплексія.

Кручаны ўдар — удар у спартыўнай гульні (у тэніс, валейбол), пры якім пасылаецца кручаны мяч.

Свабодны ўдар — у футболе — удар, у час якога праціўнік не мае права нападаць.

Сонечны ўдар — цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву галавы сонечнымі прамянямі.

Цеплавы ўдар — захворванне, якое выклікаецца перагрэвам цела пры працяглым уздзеянні высокай тэмпературы навакольнага асяроддзя.

Адным ударам — хутка, імкліва, у адзін прыём.

Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у такім становішчы, калі могуць напасці, атакаваць; у стане, калі штосьці пагражае.

Ставіць пад удар гл. ставіць.

Удар у спіну — здрадніцкі ўчынак, здрадніцкае забойства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)