богаслужэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. богаслужэ́нне
Р. богаслужэ́ння
Д. богаслужэ́нню
В. богаслужэ́нне
Т. богаслужэ́ннем
М. богаслужэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

богаслужэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Адпраўленне рэлігійных абрадаў у царкве; царкоўная служба.

|| прым. богаслужэ́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

богаслужэ́нне ср., церк. богослуже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

богаслужэ́нне, ‑я, н.

Адпраўленне ў царкве рэлігійных абрадаў служыцелямі культу; набажэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набажэ́нства, -а, н.

Царкоўная служба, богаслужэнне.

|| прым. набажэ́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літыя́, ‑і, ж.

Спец.

1. Кароткае царкоўнае богаслужэнне.

2. Абрад у хрысціянстве, адпяванне нябожчыка.

[Ад грэч. lité — просьба, маленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богослуже́ние церк. богаслужэ́нне, -ння ср., набажэ́нства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набажэ́нства, ‑а, н.

Царкоўная служба, богаслужэнне. Сёння ў касцёле першае набажэнства. Колас. Як пачалося набажэнства і выпаў час адпачыць, .. [званар] прысеў на невялікі ўслон.. і закурыў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жрэц, жраца, м.

1. Свяшчэннаслужыцель язычніцкіх рэлігій, які спраўляў богаслужэнне і абрад ахвярапрынашэння.

2. перан.; часам іран. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму‑н. (навуцы, мастацтву і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́мша ’памінкі па нябожчыку’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’плата папу за памінанне памёршых’ (Клім.), параўн. н.-луж. namsa ’богаслужэнне’. Відаць, са спалучэння на міму (даць) ’запла: піць за памінкі’, ад міма ’служба, богаслужэнне’ (< польск. msza ’тс’, лац. missa ’тс’, параўн. Брукнер, 347; Шустар-Шэўц, 13, 987) з далейшым афармленнем як назоўнік ж. р. адз. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)