Блонь ’брушная плява’ (Нас.). Рус. блона ’абалонка, паслед’. Параўн. ст.-бел. блонка ’абалонка, плеўка’. Запазычанне з польск. błona ’абалонка, плява, плеўка’. Фасмер, 1, 176. Гл. яшчэ бало́нкі (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балонкі ’перапонкі на нагах вадаплаўных птушак’ (Інстр. II). Гэта слова адносіцца да прасл. bólna, bolnь, якое мела шмат значэнняў: ’перапонка, плеўка, верхні слой, мяккая кара, скурка і да т. п.’ (рус. болона́, бо́лонь, укр. боло́на, польск. błona, чэш. blána, славен. blána і г. д.). Слав. слова лічыцца ідэнтычным па паходжанню з прасл. bolna і г. д. ’паляна, луг’ (гл. бало́на 2) і з’яўляецца роднасным з літ. bálnas ’белы’, грэч. φολίς луска’. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 189; Траўтман, 25; Слаўскі, 1, 37. Параўн. блонка. Гл. яшчэ абалонка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)