бла́нк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бла́нк бла́нкі
Р. бла́нка бла́нкаў
Д. бла́нку бла́нкам
В. бла́нк бла́нкі
Т. бла́нкам бла́нкамі
М. бла́нку бла́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бланк, -а, мн. -і, -аў, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

Тэлеграфны б.

|| прым. бла́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бланк м. бланк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бланк бланк, род. бла́нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бланк, ‑а, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці. Бланк міністэрства. Тэлеграфны бланк. // Кніжачка з часткова надрукаваным тэкстам, якая прызначаецца для афіцыйнага дакумента. Яшчэ ўвосень 1941 года Мікалай і Марат на пажарышчы ў раёне Камароўкі выпадкова знайшлі пад кучай попелу цэлы стус уцалелых нейкім цудам ад агню бланкаў савецкіх пашпартоў. Пятніцкі.

[Фр. blanc — белы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бланк. Рус. бланк, укр. бланк. Запазычанне з франц. blanc або ням. Blanko. Франц. слова < blanc ’белы’ (> ’чысты, незапоўнены’). Гл. Фасмер, 1, 172; Праабражэнскі, 1, 28; Шанскі, 1, Б, 135–136.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісто́к², -тка́, мн. -ткі́; -тко́ў, м.

1. гл. ліст².

2. Бланк для запісу чаго-н.

Кантрольны л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переводно́й и перево́дныйI (от перево́дI) пераво́дны;

переводно́й бланк пераво́дны бланк;

переводно́й рубль пераво́дны рубе́ль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераво́дны

1. перево́дный;

п. бланк — перево́дный бланк;

2. переводно́й;

~ныя карці́нкі — переводны́е карти́нки;

~ная папе́ра — переводна́я бума́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страхка́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да страхкасы. Страхкасавы бланк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)