бесчалаве́чны, -ая, -ае.

Які не мае літасці, жорсткі, люты.

Бесчалавечныя адносіны.

|| наз. бесчалаве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесчалаве́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бесчалаве́чны бесчалаве́чная бесчалаве́чнае бесчалаве́чныя
Р. бесчалаве́чнага бесчалаве́чнай
бесчалаве́чнае
бесчалаве́чнага бесчалаве́чных
Д. бесчалаве́чнаму бесчалаве́чнай бесчалаве́чнаму бесчалаве́чным
В. бесчалаве́чны (неадуш.)
бесчалаве́чнага (адуш.)
бесчалаве́чную бесчалаве́чнае бесчалаве́чныя (неадуш.)
бесчалаве́чных (адуш.)
Т. бесчалаве́чным бесчалаве́чнай
бесчалаве́чнаю
бесчалаве́чным бесчалаве́чнымі
М. бесчалаве́чным бесчалаве́чнай бесчалаве́чным бесчалаве́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бесчалаве́чны бесчелове́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесчалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не ведае літасці, люты. Імперыялістычная вайна пазбавіла.. [Любу Лук’янскую] роднага дому, зрабіла бежанкай-сіратой, парабчанкай бесчалавечнага кулака. Луфераў. // Характэрны, уласцівы бязлітаснаму чалавеку. Бесчалавечнае абыходжанне. Бесчалавечная эксплуатацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесчелове́чный бесчалаве́чны, нялю́дскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечалаве́чы, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку.

Н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны.

Нечалавечыя намаганні.

3. Бесчалавечны.

Нечалавечыя пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акая́нны, -ая, -ае.

1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы.

2. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

А. чалавек.

Акаянная душа.

3. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

Адыдзіся ад мяне, акаянны!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нечалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены чалавечнасці; негуманны, бесчалавечны. Нечалавечнае абыходжанне. □ [Вадзім:] — Я разумеў, што раблю нешта вельмі брыдкае, нечалавечнае, але тады не шчырасць мною кіравала. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялю́дскі, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

З лесу даносіўся страшэнны н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

Многім давялося перанесці нялюдскія пакуты.

3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

Нялюдская вайна.

4. Дрэнны, кепскі (разм.).

Нялюдская дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акая́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы. // Бесчалавечны, жорсткі, ганебны. Акаянная душа. Акаянны чалавек. // Ужываецца як лаянкавае слова. Ірад акаянны.

2. у знач. наз. акая́нны, ‑ага, м. Жорсткі, ганебны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)