бескары́сны, -ая, -ае.

Які не прыносіць ніякай карысці; дарэмны.

Б. занятак.

|| наз. бескары́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бескары́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бескары́сны бескары́сная бескары́снае бескары́сныя
Р. бескары́снага бескары́снай
бескары́снае
бескары́снага бескары́сных
Д. бескары́снаму бескары́снай бескары́снаму бескары́сным
В. бескары́сны (неадуш.)
бескары́снага (адуш.)
бескары́сную бескары́снае бескары́сныя (неадуш.)
бескары́сных (адуш.)
Т. бескары́сным бескары́снай
бескары́снаю
бескары́сным бескары́снымі
М. бескары́сным бескары́снай бескары́сным бескары́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бескары́сны бесполе́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бескары́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не прыносіць карысці; дарэмны. Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі — гэта была бескарысная работа. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бес... (гл. без...), прыстаўка.

Ужыв. замест «без...» перад глухімі зычнымі, напр.: бескарысны, бесклапотны, бестурботны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рны, -ая, -ае.

1. Дарэмны, бескарысны.

Марныя намаганні.

2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

М. конік той ледзь цягне.

|| наз. ма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесполе́зный

1. бескары́сны;

2. (напрасный) дарэ́мны, ма́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бясплённы, ‑ая, ‑ае.

Які не дае плёну; бескарысны, марны, безвыніковы. Бясплённая работа. Бясплённае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́шні, -яя, -яе.

1. Збыткоўны, які перавышае адпаведную колькасць, празмерны.

Лішнія грошы.

Лішнія турботы.

2. Непатрэбны, бескарысны.

Лішнія рэчы.

3. Дадатковы, пабочны.

Сказаць л. раз не шкодзіць.

◊

Без лішніх слоў — не размаўляючы доўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бескары́сна,

1. Прысл. да бескарысны.

2. у знач. вык. Дарэмна, дарма. Бескарысна пра гібель пісаць на пергаменце. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)