бескары́слівы, -ая, -ае.
Які не звязаны з асабістай выгадай.
Б. чалавек.
Б. ўчынак.
|| наз. бескары́слівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бескары́слівы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бескары́слівы |
бескары́слівая |
бескары́слівае |
бескары́слівыя |
| Р. |
бескары́слівага |
бескары́слівай бескары́слівае |
бескары́слівага |
бескары́слівых |
| Д. |
бескары́сліваму |
бескары́слівай |
бескары́сліваму |
бескары́слівым |
| В. |
бескары́слівы (неадуш.) бескары́слівага (адуш.) |
бескары́слівую |
бескары́слівае |
бескары́слівыя (неадуш.) бескары́слівых (адуш.) |
| Т. |
бескары́слівым |
бескары́слівай бескары́сліваю |
бескары́слівым |
бескары́слівымі |
| М. |
бескары́слівым |
бескары́слівай |
бескары́слівым |
бескары́слівых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бескары́слівы бескоры́стный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бескары́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць. Бескарыслівы высакародны ўчынак. Бескарыслівая дапамога. // Якому не характэрна карыслівасць, імкненне да асабістай выгады. Бескарыслівае служэнне народу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескоры́стный бескары́слівы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бяссрэ́бранік, ‑а, м.
Бескарыслівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бес..., прыстаўка (гл. без...).
Ужываецца замест «без» перад глухімі зычнымі, напрыклад: бескарыслівы, беспамылковы, бессмяротнасць, бестурботнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’едэста́л, ‑а, м.
1. Па-мастацку аформленае ўзвышэнне пад помнік, калону і пад.; пастамент. П’едэстал абеліска. □ Словы з палымянай «Варшавянкі» высечаны золатам на п’едэстале помніка. Маўзон. // Спецыяльнае ўзвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды. Паводле традыцыі пераможца ўзняўся на п’едэстал пашаны і пакланіўся ўсім чатыром трыбунам. Шыцік.
2. перан. Высокае грамадскае становішча; аўтарытэт. Іменна такі разумны і бескарыслівы жыццёвы прынцып узвёў Марыю Дубадзелаву на п’едэстал усеагульнай павагі і добрай славы. Данілевіч.
•••
Звесці з п’едэстала гл. звесці.
[Фр. piédestal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; незак., каго-што.
1. Нахіляць, нагінаць. Я падняўся ад сырой пліты, але нехта хінуў маю галаву долу, і я не бачыў сцежкі. Пташнікаў.
2. перан. Выклікаць прыхільнасць да сябе, схіляць на свой бок. Але «чужак» быў бескарыслівы — вось што хінула да яго людзей, вось што дазваляла належным чынам ацаніць і яго талент, і яго памкненні. М. Стральцоў. // Накіроўваць на што‑н. (думку, справу і пад.). — Адным словам, усё ў вас там ціха і гладка, — не зусім ясна для мяне было, куды хінуў сакратар. Кухараў.
3. Прыхіляць, гарнуць да сябе. Малога на рукі бярэ, Хіне да грудзей яго горача, Каб матчыным сэрцам сагрэць... Калачынскі. Алег пачаў хінуць Людмілу да сябе, але яна заставілася рукамі. Ермаловіч. І .. [Чыжык] хінуў Зосю да сябе, бо ў ёй як бы было сабрана ўсё хараство зямлі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)