беража́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. беража́нка беража́нкі
Р. беража́нкі беража́нак
Д. беража́нцы беража́нкам
В. беража́нку беража́нак
Т. беража́нкай
беража́нкаю
беража́нкамі
М. беража́нцы беража́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

беража́нка ж., зоол. стриж м., берегову́шка, берегова́я ла́сточка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беража́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў норах на высокіх берагах рэк; берагавая ластаўка. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна выбіваліся над вадой, мільгаючы белымі паласатымі жывоцікамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берагаву́шка ж., см. беража́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берегово́й берагавы́;

берегово́й ве́тер берагавы́ ве́цер;

берегова́я артилле́рия воен. берагава́я артыле́рыя;

берегова́я ла́сточка берагава́я ла́стаўка, беража́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце. Вясковая ластаўка. Ластаўка беражанка. □ Мы, трое жэўжыкаў, стаім каля плота і назіраем, як над гразкай вуліцай вывіваюцца белагрудыя ластаўкі. Пальчэўскі.

2. (звычайна пры звароце). Разм. Ласкавая назва жанчыны, дзяўчыны, дзяўчынкі. [Дзюмон:] — А ну, адгадай, ластаўка, што я сёння прынёс табе? Шамякін.

3. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

•••

Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)