бельгі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Бельгіі, бельгійцаў, уласцівы ім. Бельгійская літаратура. Бельгійская парода коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бельгі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бельгі́йскі бельгі́йская бельгі́йскае бельгі́йскія
Р. бельгі́йскага бельгі́йскай
бельгі́йскае
бельгі́йскага бельгі́йскіх
Д. бельгі́йскаму бельгі́йскай бельгі́йскаму бельгі́йскім
В. бельгі́йскі (неадуш.)
бельгі́йскага (адуш.)
бельгі́йскую бельгі́йскае бельгі́йскія (неадуш.)
бельгі́йскіх (адуш.)
Т. бельгі́йскім бельгі́йскай
бельгі́йскаю
бельгі́йскім бельгі́йскімі
М. бельгі́йскім бельгі́йскай бельгі́йскім бельгі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паро́да, -ы, ДМо́дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.

1. Разнавіднасць свойскіх жывёл (або раслін), якія адрозніваюцца пэўнымі прыметамі ад жывёл (або раслін) таго ж віду.

Бельгійская п. коней.

Вывесці новую пароду вішань.

2. перан. Разрад, тып людзей, якія адрозніваюцца ад іншых сваім унутраным складам, характарам, абліччам.

Чалавек волатаўскай пароды.

3. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы, саслоўя (уст.).

4. Выкапнёвы мінерал, пласт у зямной кары.

Цвёрдыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Група свойскай жывёлы аднаго віду і агульнага паходжання, якая адрозніваецца ад іншых груп пэўнымі прыкметамі. Бельгійская парода коней. □ — Надышоў час укамплектаваць ферму авечкамі танкаруннай пароды. Стаховіч. Макарыха выцягнула з воза пеўня, развязала ногі і крылы, апусціла на зямлю. — Во, на развод прывезла, галанскай пароды. Асіпенка. // Разнавіднасць жывёл, якія сваімі асаблівасцямі ці агульнымі прыкметамі адрозніваюцца ад іншых жывёл. Парода сумчатых з’яўляецца адной з самых старадаўніх і яшчэ цяпер захавала некалькі відаў, да якіх належыць, напрыклад, вядомы аўстралійскі кенгуру. Маўр. // Разм. Пародзістасць. Ды пароды дужае Быў армейскі конь, Не сканаў асуджаны Куляю на скон. Куляшоў.

2. Разнавіднасць раслін. Дзесяткі парод дрэў, лісцяных і хвойных, разложыстых і вастраверхіх, то шарэнгамі, то купкамі спускаліся па схілах узгоркаў да рэчкі. Хадкевіч. // Сорт, гатунак раслін. Вывесці новую пароду вішань.

3. Разм. Катэгорыя людзей з якімі‑н. характэрнымі рысамі. Стары.. быў з пароды тых вясковых людзей, якія ніколі табе не пакажуцца адразу. Карпюк. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. // Вонкавы выгляд, склад цела чалавека. Гэта быў мужчына вельмі мажны, высокі, з вялікімі рукамі, з буйнымі рысамі твару, непаваротлівы і, нават, здавалася, нясмелы, як гэта звычайна бывае ў людзей такой пароды. Скрыган.

4. Разм. Род, сям’я, радня. [Андрэй:] — Уся ваша парода корзунаўская такая. П. Ткачоў. Два маленькія худзенькія хлапчукі, зусім не падобныя на свайго асілка-бацьку. Толькі чорныя такія ж. «Штось цыганскае ў іх народзе», — гаварылі ў вёсцы. Шамякін.

5. Уст. Прыналежнасць да якой‑н. сацыяльнай групы; сацыяльнае паходжанне. Дваранская парода. □ [Сцяпан:] — Прыйдзе звод на кожнага, хто ў кулацкай народзе ходзіць. Лынькоў.

6. Мінерал або сукупнасць мінералаў, якія з’яўляюцца састаўной часткай зямной кары. Горкая парода. Цвёрдыя пароды. // Мінерал, які змяшчае ў сабе які‑н. больш каштоўны карысны выкапень.

7. О Бітумінозныя пароды — асадкавыя горныя пароды (пяскі, пясчанікі, вапнякі і інш.), у якіх ёсць прыродны бітум. Мацярынская парода — верхні слой горных парод, на якім пад уздзеяннем біялагічных і біяхімічных працэсаў, а таксама пад уплывам дзейнасці чалавека адбываецца ўтварэнне глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)