беласне́жны, -ая, -ае.

Вельмі белы.

Беласнежная сарочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беласне́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. беласне́жны беласне́жная беласне́жнае беласне́жныя
Р. беласне́жнага беласне́жнай
беласне́жнае
беласне́жнага беласне́жных
Д. беласне́жнаму беласне́жнай беласне́жнаму беласне́жным
В. беласне́жны (неадуш.)
беласне́жнага (адуш.)
беласне́жную беласне́жнае беласне́жныя (неадуш.)
беласне́жных (адуш.)
Т. беласне́жным беласне́жнай
беласне́жнаю
беласне́жным беласне́жнымі
М. беласне́жным беласне́жнай беласне́жным беласне́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

беласне́жны белосне́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беласне́жны, ‑ая, ‑ае.

Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор. Танк. Над пакгаузам кружыліся галубы, усё вышэй і вышэй узнімаючыся над страхой, пабліскваючы на сонцы беласнежнымі крыллямі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белосне́жный беласне́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вэ́люм, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша (з’яўляецца часткай жаночага шлюбнага ўбору).

Беласнежны в.

|| прым. вэ́люмны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бела... і бела-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. белы (у 1, 3 і 4 знач.), напр.: белагаловы, белавусы, беламармуровы, беласнежны, бела-блакітны, бела-зялёна-чырвоны, белагвардзеец, белаэмігрант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альбатро́с, ‑а, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.

[Фр. albatros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патускне́ць, ‑ее; зак.

Стаць цьмяным, цёмным, тусклым. Сонца патускнела і ўсё глыбей уплывала ў хмары. Колас. Вось суровыя рады бярозавых крыжоў на самай ўскраіне сяла ўжо страцілі свой беласнежны колер, патускнелі, амаль што захаваліся ў густых зялёных травах. Лынькоў. Вочы .. [Пракапенкі] патускнелі, зніклі з твару рысы бадзёрага, маладога натхнення. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́мбік, ‑а, м.

1. Памянш. да ромб (у 2 знач.).

2. Пра што‑н. у форме невялікага ромба. Паказаўся прыгожы гняды конь, між вачэй якому нібы хто знарок прыклеіў беласнежны ромбік. Ляўданскі. — Дык, кажаш, танкі ў бярэзніку каля Міронавай хаты? Вось і добра. — І .. [салдат] панёс у адным месцы карты ромбік. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)