безува́жнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. безува́жнасць
Р. безува́жнасці
Д. безува́жнасці
В. безува́жнасць
Т. безува́жнасцю
М. безува́жнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

безува́жнасць ж. безуча́стность, равноду́шие ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безува́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безуважнага; абыякавыя, раўнадушныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Кацярына бачыла Андрыянаву безуважнасць да сябе. Марціновіч. Дзед Піліп змоўк і з дэманстратыўнай безуважнасцю закурыў сваю вялізную старасвецкую піпку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безува́жлівасць ж., разг., см. безува́жнасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безуча́стность безудзе́льнасць, -ці ж., безува́жнасць, -ці ж.; абыя́кавасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безуча́стие ср. безудзе́льнасць, -ці ж.; безува́жнасць, -ці ж.; (равнодушие) абыя́кавасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безува́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не праяўляе ніякай цікавасці да каго‑, чаго‑н.; раўнадушны. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас. // Які выказвае безуважнасць. Каршукоў глядзеў на мёртвы горад, на абгарэлыя чорныя коміны абыякавымі, безуважнымі вачамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

без... (а таксама без’... і бес...; у першым складзе перад націскам бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння: 1) прыметнікаў ад назоўнікаў у значэнні: пазбаўлены чаго‑н., які не мае чаго‑н., напрыклад: безадказны, безагаворачны, беззаганны, беззямельны; 2) назоўнікаў з канчаткамі ‑е, ‑а або суфіксам ‑асць, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго‑н., напрыклад: безграшоўе, бездарожжа, беззямелле, безадказнасць, безуважнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чёрствость

1. чэ́рствасць, -ці ж.;

2. перен. чэ́рствасць, -ці ж.; бязду́шнасць, -ці ж.; безува́жнасць, -ці ж., абыя́кавасць, -ці ж.; см. чёрствый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)