безная́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. безная́ўны безная́ўная безная́ўнае безная́ўныя
Р. безная́ўнага безная́ўнай
безная́ўнае
безная́ўнага безная́ўных
Д. безная́ўнаму безная́ўнай безная́ўнаму безная́ўным
В. безная́ўны (неадуш.)
безная́ўнага (адуш.)
безная́ўную безная́ўнае безная́ўныя (неадуш.)
безная́ўных (адуш.)
Т. безная́ўным безная́ўнай
безная́ўнаю
безная́ўным безная́ўнымі
М. безная́ўным безная́ўнай безная́ўным безная́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

безная́ўны, -ая, -ае.

Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу сродкаў з аднаго рахунку на іншы.

Безнаяўныя плацяжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банк, ‑а, м.

1. а) У СССР — дзяржаўная ўстанова, якая ў адпаведнасці з народнагаспадарчым планам ажыццяўляе крэдытаванне дзейнасці прадпрыемстваў і фінансаванне капіталаўкладанняў, арганізуе безнаяўныя грашовыя разлікі паміж прадпрыемствамі і гаспадарчымі органамі і цэнтралізаваны зварот наяўных грошай. Дзяржаўны банк БССР. Камунальны банк. Інвестыцыйны банк. Міжнародны банк эканамічнага супрацоўніцтва; б) у капіталістычных краінах — фінансавая ўстанова, якая канцэнтруе пазыковы капітал і дае яго ў распараджэнне капіталістаў для атрымання прыбытку і звышпрыбытку.

2. У картачнай гульні — пэўная сума грошай, пастаўленая на кон. Сарваць банк.

•••

Трымаць банк гл. трымаць.

[Фр. banque з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)