безнадзе́йнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. безнадзе́йнасць
Р. безнадзе́йнасці
Д. безнадзе́йнасці
В. безнадзе́йнасць
Т. безнадзе́йнасцю
М. безнадзе́йнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

безнадзе́йнасць ж. безнадёжность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безнадзе́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад’ёмы душы, надзеі і безнадзейнасць, каханне і роспач. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безнадзе́йны, -ая, -ае.

Які не пакідае надзеі на што-н., не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго-н.

Б. хворы.

Безнадзейнае становішча.

|| наз. безнадзе́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безнадёжность безнадзе́йнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаче́вность

1. жа́ласнасць, -ці ж.;

2. жа́ласнасць, -ці ж.; су́мнасць, -ці ж.; безнадзе́йнасць, -ці ж.; мізэ́рнасць, -ці ж.; нікчэ́мнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баля́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і болька.

2. перан. Разм. Недахоп, слабае месца ў дзейнасці, характары. — Ты на маю балячку не [цісні]. Ад самога сябе хапае, сасмылела ўсё ўнутры, — адсек Нікадзім. М. Ткачоў. [Блецьку] агарнуў смутак і безнадзейнасць. Балячкі яго душы былі разварушаны. Чорны. // Пра чалавека з якімі‑н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву. Пакідаць .. [Шалюту] старшынёю нельга, гэта відавочна, але ж на якую работу паставіць такую балячку? Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчай, роспач, асуджанасць, безнадзейнасць, бездапаможнасць, бяспомачнасць, безвыходнасць, разгубленасць, беспараднасць, беспрасветнасць; бяссілле, тупік (перан.) □ упадак духу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)