бая́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Усходнеславянскі паэт, пясняр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́н

‘гармонік’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бая́н бая́ны
Р. бая́на бая́наў
Д. бая́ну бая́нам
В. бая́н бая́ны
Т. бая́нам бая́намі
М. бая́не бая́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бая́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі гармонік са складанай сістэмай ладоў.

|| прым. бая́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́н

‘паэт пясняр’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бая́н бая́ны
Р. бая́на бая́наў
Д. бая́ну бая́нам
В. бая́на бая́наў
Т. бая́нам бая́намі
М. бая́не бая́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бая́н I м., поэт. бард

бая́н II м., муз. бая́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бая́н бая́н, род. бая́на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бая́н, ‑а. м.

1. Вялікі гармонік з складанай сістэмай ладоў. А тут невялічкі, хударлявы Валерый Фралоў, углядаючыся ў зорнае неба, перабірае лады на баяне і ціха спявае «Школьны вальс». Грахоўскі.

2. Гіст. Паэт, пясняр. Песні для народа Тварыў баян Купала. Аўрамчык. Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бая́н ’музыкальны інструмент’, укр. бая́н. Запазычанне з рус. бая́н ’тс’ (а гэта па імені легендарнага Баяна ў «Слове о полку Игореве»). Назва была дадзена рускім гарманістам А. Ф. Арланскім-Цітарэнкам (1877–1941) першаму ў свеце храматычнаму гармоніку, які сканструяваў тульскі майстар М. І. Белабародаў (1827–1912). Гл. БСЭ; Шанскі 1, Б, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галасі́сты, -ая, -ае.

Які валодае моцным і гучным голасам.

Галасістыя хлопцы.

Г. баян (звонкі, гучны).

|| наз. галасі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́нны прил. (к бая́н II) бая́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)