батра́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

Працаваць батраком.

Цімоху даводзілася некалі б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

батра́чыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. батра́чу батра́чым
2-я ас. батра́чыш батра́чыце
3-я ас. батра́чыць батра́чаць
Прошлы час
м. батра́чыў батра́чылі
ж. батра́чыла
н. батра́чыла
Загадны лад
2-я ас. батра́ч батра́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час батра́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

батра́чыць несов. батра́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

батра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? — Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батра́чить несов. парабкава́ць, батра́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

батракава́ць

батрачыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. батраку́ю батраку́ем
2-я ас. батраку́еш батраку́еце
3-я ас. батраку́е батраку́юць
Прошлы час
м. батракава́ў батракава́лі
ж. батракава́ла
н. батракава́ла
Загадны лад
2-я ас. батраку́й батраку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час батраку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Набатра́чыць ’нестаранна зрабіць работу’ (ТС). Да батрачыць, батра́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)