батава́ць

‘шмат есці чаго-небудзь; лупцаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бату́ю бату́ем
2-я ас. бату́еш бату́еце
3-я ас. бату́е бату́юць
Прошлы час
м. батава́ў батава́лі
ж. батава́ла
н. батава́ла
Загадны лад
2-я ас. бату́й бату́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бату́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Батава́ць ’гаварыць; без злосці дакараць за які-небудзь учынак’ (ДАБМ, 921; карта № 320), ’наракаць’ (Янк. I). Здаецца, зыходзіць трэба з семантыкі ’дакараць’. Тады можна думаць пра метафарычнае паходжанне ад *батаваць ’біць, караць’ (бат ’бізун’; параўн. рус. батова́ть ’біць’) → ’дакараць’ → ’гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набатава́ць ’насварыцца на каго-небудзь, ціха, павучальна’ (Янк. 3.). Гл. батава́ць ’дакараць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)