басы́, -со́ў мн., муз. басы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́с

‘голас; музычны інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́с басы́
Р. ба́са басо́ў
Д. ба́су баса́м
В. ба́с басы́
Т. ба́сам баса́мі
М. ба́се баса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

генера́л-ба́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. генера́л-ба́с генера́л-ба́сы
Р. генера́л-ба́су генера́л-ба́саў
Д. генера́л-ба́су генера́л-ба́сам
В. генера́л-ба́с генера́л-ба́сы
Т. генера́л-ба́сам генера́л-ба́самі
М. генера́л-ба́се генера́л-ба́сах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

генера́л-бас

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. генера́л-бас генера́л-басы́
Р. генера́л-ба́са генерал-басо́ў
Д. генера́л-ба́су генера́л-баса́м
В. генера́л-бас генера́л-басы́
Т. генера́л-ба́сам генера́л-басамі
М. генера́л-ба́се генера́л-баса́х

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бас, -а і -у, мн. басы́, -о́ў, м.

1. -у. Самы нізкі мужчынскі голас.

2. -а. Спявак з такім голасам.

Густы б.

3. -а. Агульная назва музычных інструментаў нізкага рэгістра.

4. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

Націснуць на басы.

|| прым. басо́вы, -ая, -ае.

Басовая партыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́с

‘спявак’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́с басы́
Р. ба́са басо́ў
Д. ба́су баса́м
В. ба́са басо́ў
Т. ба́сам баса́мі
М. ба́се баса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.

1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі! Шыцік. // Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна. Шамякін.

2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.

3. толькі мн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы. Колас. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.

[Іт. basso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармо́нь, ‑і, ж.

Тое, што і гармонік (у 1 знач.). Разняў гармонь танкіст удалы Ды як націсне на басы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўбаса́ і кілбаса́, -ы́, мн. -ба́сы і (з ліч. 2, 3, 4) каўбасы́, кілбасы́, -ба́с, ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

Вараная, вэнджаная к.

|| прым. каўба́сны, -ая, -ае і кілба́сны, -ая, -ае.

Каўбасныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каўбаса́ і кілбаса́, ы́; мн.ба́сы (з ліч. 2, 3, 4 каўбасы́, кілбасы́), ‑ба́с; ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы. Сухая каўбаса. Бараная каўбаса. Свіная кілбаса. Ліверная кілбаса. □ На стале красаваліся засмажаныя парасяты, скруткі каўбас, мяса розных гатункаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)