басця́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. басця́юся басця́емся
2-я ас. басця́ешся басця́ецеся
3-я ас. басця́ецца басця́юцца
Прошлы час
м. басця́ўся басця́ліся
ж. басця́лася
н. басця́лася
Загадны лад
2-я ас. басця́йся басця́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час басця́ючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басты́сь здаровы, ні на што няздатны хлопец, бадзяга’ (Касп.). Няяснае слова (як і большасць экспрэсіўных слоў наогул). Можна меркаваць, што гэта нейкае ўтварэнне («экспрэсіўны» суфікс ‑с‑), звязанае з басця́ццаліт. мовы) ’бадзяцца’ (гл.), басця́ка ’бадзяга’ і з байстру́к, бастру́к. Параўн. яшчэ літ. bastū̃nas ’бадзяга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзяцца, туляцца, валачыцца, цягацца; басцяцца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)