басо́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. басо́та
Р. басо́ты
Д. басо́це
В. басо́ту
Т. басо́тай
басо́таю
М. басо́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

басо́та ж., см. басата́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басо́та, ‑ы, ж.

Тое, што і басата. [Коля] спяваў, падыгрываючы сабе на гітары, а местачковая басота ішла ўслед, баючыся прапусціць хоць адно слова. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басэ́тля1 ’кантрабас, віяланчэль’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Бяльк., Арх. Бяльк., слонім., Яруш., Гарэц., Мядзв.). Запазычанне з польск. basetla ’тс’ (< ням. Basset(t)el). Гл. Брукнер, 17; Кюнэ, Poln., 44.

Басэ́тля2 жарт. ’вялікая бочка’ (Сцяц.). Пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (адсюль, магчыма, скарачэннем ба́са ’бочка’, гл.).

Басэ́тля3 жарт., ’мажная жанчына’ (Сцяц.). Метафарычнае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (пераносна таксама ’вялікая бочка’).

Басэ́тля4басота, басяк’ (Бяльк.). Магчыма, пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас, віяланчэль’, якое метафарычна ўжываецца і як ’вялікая бочка’, і як ’мажная жанчына’. Такі перанос тым больш верагодны, што фанетычна пачатак слова вельмі блізкі да басо́та ’басякі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)