ба́ск

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́ск ба́скі
Р. ба́ска ба́скаў
Д. ба́ску ба́скам
В. ба́ска ба́скаў
Т. ба́скам ба́скамі
М. ба́ску ба́сках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ба́скскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баскаў; належыць баскам. Баскская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Берэ́т. Рус. бере́т (даўней і барет), укр. бере́т. Запазычанне (мабыць, праз рус. мову) з франц. béret ’шапачка баскаў’. Фасмер, 1, 156; Шанскі, 1, Б, 96–97; Рудніцкі, 112. Да гісторыі слова ў еўрап. мовах гл. Клюге, 52; MESz, 1, 304. Ст.-бел. бирет (XVI ст.) < польск. biret < франц. (гл. Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)