баси́ть несов., разг. басі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Басі́ла ’здаравяка-лайдак’ (Яўс.). Параўн. рус. дыял. баси́ла ’франт; бяспутны чалавек, хуліган’, баси́ло ’горды чалавек; франт’. Мабыць, звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. ба́си́ть ’выстройвацца, франціць’, ’трымацца горда, важнічаць’ (паходжанне яго не вельмі яснае). Гл. баской.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басі́лы ’абутак з шыны’ (Жд.). Гэта слова вельмі нагадвае іншую назву абутку — бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы і г. д.’ (гл.). Што гэта варыянты аднаго і таго ж слова, здаецца, сведчыць паралелізм бахі́лы|басі́лы (КЭС, бых.). Фанетычная змена не вельмі зразумелая, аднак у гаворках часам сустракаецца чаргаванне х : с. Не выключаецца і ўплыў нейкага іншага сямейства слоў. Параўн., напр., рус. дыял. баси́ла (мн.) ’убранне’, ба́си́ть ’прыбірацца, выстройвацца’. Гл. бахі́лы (там і літ-pa да этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)