басано́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. басано́жка басано́жкі
Р. басано́жкі басано́жак
Д. басано́жцы басано́жкам
В. басано́жку басано́жкі
Т. басано́жкай
басано́жкаю
басано́жкамі
М. басано́жцы басано́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

басано́жка ж.

1. (о девочке, женщине) босоно́жка;

2. (обувь) босоно́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басано́жкі, -жак, адз. басано́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басано́жкі, -жак (ед. басано́жка ж.) босоно́жки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

босоно́жка в разн. знач. басано́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

босоно́жки мн. (обувь) басано́жкі, -жак, ед. басано́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басано́жкі, ‑жак; адз. басаножка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарпе́да ’падводны сігарападобны снарад’ (ТСБМ), сюды ж тарпэ́ды ’басаножкі’ (Сцяшк.). Праз рус. торпе́да, польск. torpeda з англ. torpedo ’электрычны скат; тарпеда’ < лац. torpēdo ’стан нерухомасці; электрычны скат’. У сучасным значэнні з пачатку XIX ст. (ЕСУМ, 5, 608; Чарных, 2, 252; Голуб-Ліер, 485). Назва басаножак, хутчэй за ўсё, па знешняму падабенству. Меркаванні Лаўчутэ (Балтизмы, 133) аб запазычанні назвы з балтыйскіх моў, параўн. літ. pė́de, pėdžiàбасаножка, падэшва з вяровак’ < pė́da ’ступа, ступня’, пры няясным паходжанні пачатку слова не пераконваюць. Параўн. танкеткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)