бары́ла
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бары́ла |
бары́лы |
| Р. |
бары́ла |
бары́л |
| Д. |
бары́ле |
бары́лам |
| В. |
бары́ла |
бары́лы |
| Т. |
бары́лам |
бары́ламі |
| М. |
бары́ле |
бары́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бары́ла ср., обл. бочо́нок м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бары́ла, ‑а, н.
Разм. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў. Жонка мая, такая ашчадная і беражлівая, не наліла нам па чарцы якой, а прыперла на стол цэлае барыла. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бары́ла 1 ’бачонак, невялікая бочка; вялікая, шырокая бочка’, таксама барылачка, бары́лца, барэлочка, бары́лка, барэ́лка, барэ́лко (Касп., Нас., Гарэц., Бяльк., Інстр. III, Др.-Падб., Дзмітр., Шн., Бесар., КЭС, лаг., Булг., Федар., 4, Сцяц., Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк. слонім.). Рус. дыял. бари́ло і г. д. (< укр. або бел.), укр. бари́ло (з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з польск. baryła < італ. barile. Гл. Міклашыч, 7; Бернекер, 44; Фасмер, 1, 126–127; Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 28; Кюнэ, Poln., 43. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.
Бары́ла 2 ’здаровы мажны мужчына; таўсцяк; тоўсты, нехлямяжы чалавек’ (Касп., Нас., Гарэц., Сцяшк. МГ). Метафарычнае ўжыванне слова бары́ла ’бачонак’ (гл.). Параўн. укр. барилькува́тий ’тоўсты, брухаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бары́лка драўляныя ці металічныя часткі падсядзёлка, дзе нацягваецца церассядзёлак’ (КЭС, лаг.), барілцо, барілца ’вушка ў падсядзёлку, праз якое праходзіць церассядзёлак’ (Маслен.). Да бары́ла 1 (гл.), па некаторай падобнасці драўлянай часткі падсядзёлка з часткай барыла (два вухі і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бочо́нок м. бо́чачка, -кі ж., бачу́рка, -кі ж.; обл. бары́ла, -ла ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чоп, ‑а, м.
1. Тое, што і чан. Наліць вады ў чоп.
2. Разм. Тое, чым затыкаюць шчыліну, адтуліну ў бочцы ці якой‑н. іншай пасудзіне; затычка. [Халімон:] — То я барыла тое рукамі ашчаперыў, чоп выняў, губамі да дзіркі прыпаў. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)