барха́ны, -аў, адз. барха́н, -а, м.

Пясчаныя ўзгоркі ў пустыні, нанесеныя ветрам.

Пясчаныя б.

|| прым. барха́нны, -ая, -ае.

Барханныя пяскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барха́ны, ‑аў, адз. бархан, ‑а, м.

Пясчаныя ўзгоркі дугападобнай формы, нанесеныя ў пустынях і стэпах ветрам. Кожны, хто бываў у Заволжы і Прыкаспіі, ведае згубную сілу сухавеяў, бачыў пясчаныя барханы — вынік наступлення пяскоў. «Беларусь».

[Цюрк. бархан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барха́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. барха́н барха́ны
Р. барха́на барха́наў
Д. барха́ну барха́нам
В. барха́н барха́ны
Т. барха́нам барха́намі
М. барха́не барха́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саксау́л, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях. Белы саксаул. □ Барханы, быццам жоўтыя маршчыны, Апален жорсткай спёкаю пясок, І саксаул калючыя галіны Ад сонца адварочвае ўбок. Лукша. / ‑у, у знач. зб. Пасадка саксаулу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разлятацца ​1 (у 1 знач.) — разляціцца (у 1 знач.). // Контур, абрысы чаго‑н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў. Разлёт броваў.

2. Палёт, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім налётам, рухам. З разлёту .. [вятры] білі ў стромкі бераг, выстрыгалі барханы. Ракітны. З разлёту .. [танк] зрабіў круты круг. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)