Баро́дкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Баро́дкі
Р. Баро́дак
Баро́дкаў
Д. Баро́дкам
В. Баро́дкі
Т. Баро́дкамі
М. Баро́дках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баро́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. баро́дка баро́дкі
Р. баро́дкі баро́дак
Д. баро́дцы баро́дкам
В. баро́дку баро́дкі
Т. баро́дкай
баро́дкаю
баро́дкамі
М. баро́дцы баро́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брызглі́на, ‑ы, ж.

Кустовая расліна сямейства брызглінавых, якая ўтрымлівае ў сабе гутаперчу. Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушыны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Памянш. да барада (у 1, 2 і 3 знач.).

2. Выступ у якой‑н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.). Дзве бародкі ў ім з насечкай, зверху — постаць чалавечка. Сапраўды, ключоў нямала, а такога не бывала! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх. Сабаленка. [Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі. Янкоўскі.

2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)