барві́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. барві́сты барві́стая барві́стае барві́стыя
Р. барві́стага барві́стай
барві́стае
барві́стага барві́стых
Д. барві́стаму барві́стай барві́стаму барві́стым
В. барві́сты (неадуш.)
барві́стага (адуш.)
барві́стую барві́стае барві́стыя (неадуш.)
барві́стых (адуш.)
Т. барві́стым барві́стай
барві́стаю
барві́стым барві́стымі
М. барві́стым барві́стай барві́стым барві́стых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

барві́сты, ‑ая, ‑ае.

З моцнай барвовай афарбоўкай. Я з ім падружыў на вячэрніх прывалах, Калі пры агні, у лясочку барвістым, Мне лыжку давалі і хлеба кавалак. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багро́вый барво́вы, барвя́ны, чырво́ны; барві́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барвяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і барвісты. Барвяністых прысад паясы Паплылі ўдалячынь — пад нябёсы. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барвянцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і барвісты. На крушняярскіх ўскраінах узнік бразгат, лямант, грукат, а над усім гэтым запанавала барвянцовае полымя раптоўна ўзнікшых пажараў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)