банда́рны, -ая, -ае.

Які адносіцца да вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цэбраў і пад.).

Бандарная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банда́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. банда́рны банда́рная банда́рнае банда́рныя
Р. банда́рнага банда́рнай
банда́рнае
банда́рнага банда́рных
Д. банда́рнаму банда́рнай банда́рнаму банда́рным
В. банда́рны (неадуш.)
банда́рнага (адуш.)
банда́рную банда́рнае банда́рныя (неадуш.)
банда́рных (адуш.)
Т. банда́рным банда́рнай
банда́рнаю
банда́рным банда́рнымі
М. банда́рным банда́рнай банда́рным банда́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Наця́гічбандарная прылада для нацягвання абручоў’ (Сержп. Грам., гродз., Нар. сл.), ’пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах’ (зэльв., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; мазыр., Шатал.), нацягавіч ’тс’ (Бяльк.), нацягай ’прылада для нацягвання абручоў на бочку або шын на колы’ (ТС; драг., З нар. сл.), нацявіч ’тс’ (гродз., Нар. сл.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), нацягавіч ’тс’ (Дэмб., Бяльк., лях., Сл. ПЗБ), нацяжыч ’тс’ (ТС), нацяжавіч ’тс’ (Дэмб.), нацягуш ’тс’ (там жа). Ад нацягнуць, нацягаць, да цягнуць, цягаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)