банда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы вагонаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

|| прым. банда́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банда́ж, -жа́ м., мед., тех. банда́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банда́ж мед., техн. банда́ж, -жа м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банда́ж, ‑а, м.

Спец.

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў пэўным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

[Фр. bandage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Банда́ж. Рус. банда́ж (з XVIII ст.), укр. банда́ж. Запазычанне з франц. bandage ’павязка, бінт, бандаж’ (да bander ’перавязваць’; франц. дзеяслоў, запазычаны з герм.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 48; MESz, 1, 237). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 31–32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набру́шны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на жываце. Набрушны слой тлушчу. // Які носіцца па жываце. Набрушны бандаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарсэ́т, ‑а, М ‑сэце, м.

1. Шырокі пруткі пояс, які носяць пад сукенкай для сцягвання таліі і надання стройнасці фігуры.

2. Састаўная частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі.

3. Бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры захворванні або скрыўленні пазваночніка. Гіпсавы гарсэт.

[Фр. corset.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. што. Сцягваць, злучаючы, змацоўваючы што‑н. шнурам, шнурком. У мяне быў спецыяльны бандаж, які цяпер, ідучы на работу, я шнуравала моцна, да змогі. Савіцкі.

2. што. Працягваючы шнур, счэпліваць, злучаць што‑н.; нанізваць на шнур. Шнураваць кнігу.

3. Разм. Часта хадзіць, ездзіць і пад. узад і ўперад. Зранку да самага вечара шнураваў Ёсель па мястэчку, непрыкметна заходзіў то да аднаго, то да другога, так што і заўважыць яго было трудна. Колас. Кандрат Сенька, які ў час гутаркі паволі шнураваў ад парога да шафы, раптам крута спыніўся каля стала. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)