баля́сіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. баля́сіна баля́сіны
Р. баля́сіны баля́сін
Д. баля́сіне баля́сінам
В. баля́сіну баля́сіны
Т. баля́сінай
баля́сінаю
баля́сінамі
М. баля́сіне баля́сінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

баля́сіна ж., см. баля́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баля́сіна, ‑ы, ж.

1. Тое, што і баляса (у 1 знач.).

2. Жэрдка або дошка, якая аб’ядноўвае балясы і з’яўляецца поручнямі. І тут мне стукнула ў галаву думка: прамаршыраваць па балясіне моста. Якімовіч. Паклаўшы кнігу на балясіну, .. [Сцяпан] распаліў люльку, прайшоў у кут тэрасы, паглядзеў на веснічкі і далей, на дарогу. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баля́сина архит. баля́са, -сы ж., баля́сіна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)