баламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; незак., каго-што (разм.).

1. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.

Б. народ.

2. Спакушаць, зачароўваць.

Ах, дзяўчаты, хопіць вам б. хлопца!

◊

Баламуціць светам (разм., неадабр.) — выклікаць непакой, нездавальненне.

|| зак. узбаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны і забаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баламу́ціць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. баламу́чу баламу́цім
2-я ас. баламу́ціш баламу́ціце
3-я ас. баламу́ціць баламу́цяць
Прошлы час
м. баламу́ціў баламу́цілі
ж. баламу́ціла
н. баламу́ціла
Загадны лад
2-я ас. баламу́ць баламу́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час баламу́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баламу́ціць несов., разг.

1. (вызывать беспокойство) баламу́тить, будора́жить;

2. мути́ть, баламу́тить;

б. ваду́ — мути́ть (баламу́тить) во́ду;

3. обольща́ть; соблазня́ть; (вызывать беспокойство) волнова́ть, смуща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Сеяць неспакой сярод каго‑н., уносіць разлад, неразбярыху. — Ты [Якім] зноў усіх баламуціш! — ускіпеў з яшчэ большай ярасцю Рыгорка. Дуброўскі. [Сцяпан:] — Я дык што? Я — нічога. Хведар усё. Ён людзей баламуціць. Асіпенка. // Бударажыць, хваляваць. Загараліся і беглі па жылках маладыя іскры. Будзілі, баламуцілі, падбівалі стары імпэт. Баранавых.

2. Зачароўваць, спакушаць. Чорт бы вас пабраў, дзяўчаты: баламуціце вы нашага брата і годзе! Колас.

•••

Баламуціць светам — выклікаць якімі‑н. несправядлівымі дзеяннямі непакой, нездавальненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаламу́ціць гл. баламуціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбаламу́ціць гл. баламуціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чмуці́ць, чмучу́, чму́ціш, чму́ціць; незак. (разм.).

Баламуціць, дурыць галаву; вярзці бязглуздзіцу.

|| зак. ачмуці́ць, ачмучу́, ачму́ціш, ачму́ціць; ачму́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смутья́нить несов., прост. бунтава́ць, баламу́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баламу́цтва, ‑а, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баламуціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламу́тить несов.

1. баламу́ціць, чмуці́ць, чмуры́ць;

2. (о жидкости) каламу́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)