бактэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Мікраскапічны аднаклетачны арганізм.

|| прым. бактэрыя́льны, -ая, -ае.

Бактэрыяльная інфекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бактэ́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бактэ́рыя бактэ́рыі
Р. бактэ́рыі бактэ́рый
Д. бактэ́рыі бактэ́рыям
В. бактэ́рыю бактэ́рыі
Т. бактэ́рыяй
бактэ́рыяю
бактэ́рыямі
М. бактэ́рыі бактэ́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бактэ́рыя ж. бакте́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бактэ́рыя, ‑і, ж.

Аднаклетачны мікраскапічны арганізм, які размнажаецца дзяленнем; мікроб.

[Ад грэч. bakteria — палка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бактэ́рыя. Рус. бакте́рия, укр. бакте́рія і г. д. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Bakterie, франц. bactérie < лац. bacterium ’палачка’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бакте́рия бактэ́рыя, -рыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэптако́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Шарападобная бактэрыя, узбуджальнік гнойных і некаторых іншых захворванняў.

|| прым. стрэптако́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бацы́ла, -ы, мн. -ы, -цы́л, ж.

Хваробатворная бактэрыя, якая мае форму палачкі.

Туберкулёзная б.

Б. ўтрыманства (перан.).

|| прым. бацы́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лафатры́х

бактэрыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лафатры́х лафатры́хі
Р. лафатры́ха лафатры́хаў
Д. лафатры́ху лафатры́хам
В. лафатры́ха лафатры́хаў
Т. лафатры́хам лафатры́хамі
М. лафатры́ху лафатры́хах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лафатры́х

бактэрыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лафатры́х лафатры́хі
Р. лафатры́ха лафатры́хаў
Д. лафатры́ху лафатры́хам
В. лафатры́х лафатры́хі
Т. лафатры́хам лафатры́хамі
М. лафатры́ху лафатры́хах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)