ба́каць

‘балбатаць (бакаць нешта і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ба́каю ба́каем
2-я ас. ба́каеш ба́каеце
3-я ас. ба́кае ба́каюць
Прошлы час
м. ба́каў ба́калі
ж. ба́кала
н. ба́кала
Загадны лад
2-я ас. ба́кай ба́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ба́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр. ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баку́лы ’вочы’, баку́ла ’абманшчык’, баку́ліць ’дурыць, абманваць’ (Нас.). Хутчэй за ўсё да рус. баку́лить ’гаварыць, базікаць’ (< ба́каць, ба́ять, гл. Гараеў, 9; Фасмер, 1, 111). Значэнне ’вочы’, магчыма, другаснае. Параўн. абаку́ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абаку́ліваць ’падманваць, ашукваць’ (Нас., Бяльк.), абакуліцца ’памыліцца’ (Нас., Яруш.), абакульнік ’ашуканец’ (Бяльк.), абакула ’той, хто ашуквае’ (Касп., Яруш.) < *о‑ба‑кул‑ити < *бакуля < *бакаць. Што датычыць словаўтваральнай мадэлі, параўн. абдзяжуліць (гл.). Рус. бакулить ’гаварыць, балбатаць’, бакуля, бакуня ’балбатун’, бакать ’гаварыць, балбатаць’. Параўн. ст.-польск. bakać, чэш. bakati ’зваць’ (< прасл. bajati ’гаварыць’). Інакш Фасмер, 3, 97, які абакуливать < аб + акула. Рус. окула ’ашуканец’ хутчэй за ўсё памылковая дэкампазіцыя ад обакулить, бакулить. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17. Гл. бакулы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)