байда́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Адна- або двухмесная лёгкая спартыўная лодка з закрытым верхам.

Паход на байдарках.

|| прым. байда́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

байда́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да байдаркі, адбываецца на байдарках. Байдарачны паход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байда́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. байда́рка байда́ркі
Р. байда́ркі байда́рак
Д. байда́рцы байда́ркам
В. байда́рку байда́ркі
Т. байда́ркай
байда́ркаю
байда́ркамі
М. байда́рцы байда́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

байда́рка-адзіно́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. байда́рка-адзіно́чка байда́ркі-адзіно́чкі
Р. байда́ркі-адзіно́чкі байда́рак-адзіно́чак
Д. байда́рцы-адзіно́чцы байда́ркам-адзіно́чкам
В. байда́рку-адзіно́чку байда́ркі-адзіно́чкі
Т. байда́ркай-адзіно́чкай
байда́ркаю-адзіно́чкаю
байда́ркамі-адзіно́чкамі
М. байда́рцы-адзіно́чцы байда́рках-адзіно́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)