Базано́вец ’расліна Lysimachia nummularia L., лазаніца’ (Кіс.). Рус. бажа́новец, база́новец, ст.-укр. базановець, укр. дыял. зановець (усечаная форма). Запазычанне з польск. bazanowiec ’тс’ (да bażant ’фазан’, параўн. семантычную паралель назвы расліны — ням. Fasanenkraut). Гук ‑z‑ замест ‑ż‑ тлумачаць польскім мазурэннем. Фасмер, 1, 104; Карловіч, Wyr. obce, 40 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бажа́н ’фазан’ (Нас., Інстр. II), базан (Нас.); да гэтага апошняга параўн. базано́вец. Рус. дыял. бажа́нт, укр. бажа́нт, бажа́нка ’тс’. Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. bażant (параўн. і чэш. bažant) < с.-в.-ням. fasant (< с.-лац. phasanus, phasianus, ад назвы рэчкі на Каўказе). Бернекер, 47; Рыхардт, Poln., 34; Брукнер, 18; Махэк₂, 49; Фасмер, 1, 104. Параўн. яшчэ Шварц, ZfslPh, 5, 125; Попавіч, ZfslPh, 24, 37; Клюге, 185.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)