бадзю́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бадзю́чы бадзю́чая бадзю́чае бадзю́чыя
Р. бадзю́чага бадзю́чай
бадзю́чае
бадзю́чага бадзю́чых
Д. бадзю́чаму бадзю́чай бадзю́чаму бадзю́чым
В. бадзю́чы (неадуш.)
бадзю́чага (адуш.)
бадзю́чую бадзю́чае бадзю́чыя (неадуш.)
бадзю́чых (адуш.)
Т. бадзю́чым бадзю́чай
бадзю́чаю
бадзю́чым бадзю́чымі
М. бадзю́чым бадзю́чай бадзю́чым бадзю́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бада́ць1, бадану́ць (Нас.), бадлі́вы (Шат.), баду́н ’бадлівы’ (Нас.), бадзючы ’калючы; бадлівы’ (Нас., Касп.), басці, баду́ (Шат., БРС, КЭС, лаг.), басці́ся (Касп., Яруш.). Рус. бода́ть (ст.-рус. бости), укр. бости́, польск. bóść, bodać, чэш. bůsti, bodati, ст.-слав. бости, балг. бода́, серб.-харв. бо̀сти, ба́дати. Прасл. bosti, bodǫ і ітэратыў bodati, badati (bosti адлюстроўваецца ў бел. мове ў басці́, баду́, гл. Гарэц., Др.-Падб.). Параўноўваюць з літ. bèsti, bedù, лат. badīt, badu ’рыць, капаць’, лац. fodio ’капаю, рыю’, літ. badýti, badaũ ’калю’. І.‑е. *bhed‑: *bhod‑. Бернекер, 66; Траўтман, 29; Фасмер, 1, 183; Фрэнкель, 41.

Бада́ць2 ’дапытвацца, дамагацца’ (Сцяшк.), ’меркаваць, разважаць; дамагацца, дапытвацца, вывучаць, даследаваць’ (Інстр. лекс.). Ст.-бел. бадати ’вывучаць’ (Гіст. лекс., 96; Булыка, Запазыч.; параўн. Бярында, 20, 50, 51). Ст.-укр. бадатися дапытвацца, дашуквацца’. Запазычанне з польск. badać ’тс’ (гл. Цімчанка, 49; Жураўскі, Гіст. лекс., 196). Паходжанне польск. дзеяслова няяснае: 1) з *ob‑ada‑ti да і.-е. *od‑ ’нюхаць’, Бернекер, 24; Ваян, RÉS, 19, 300; Махэк₂, 41; параўн. таксама Развадоўскі, RS, 1, 254; 2) ітэратыў да прасл. *bosti ’калоць’, Брукнер, 10; Слаўскі, 1, 25; асабліва Слаўскі, RS, 23 (1), 153. Неверагодна Штрэкель, AfslPh, 12, 452: < італ. badare звяртаць увагу’. Аддзеяслоўнае бада́нне ’разважанне; угадванне’ (Нас.) таксама з польск. badanie, гл. Кюнэ, Poln., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)