Багушэ́вічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Багушэ́вічы
Р. Багушэ́віч
Багушэ́вічаў
Д. Багушэ́вічам
В. Багушэ́вічы
Т. Багушэ́вічамі
М. Багушэ́вічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выка́знік, -а, м.

1. У граматыцы: галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам.

2. Тое, што і выразнік.

Францішак Багушэвіч — в. думак і спадзяванняў простага народа.

|| прым. выка́знікавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

роданача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак род¹ (у 2 знач.).

2. перан. Тое, што і заснавальнік.

В.

Дунін-Марцінкевіч і Ф.

Багушэвіч — роданачальнікі беларускага крытычнага рэалізму.

|| ж. роданача́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвака́цтва, ‑а, н.

Дзейнасць адваката. У часе выхаду гэтых кніжак [«Дудка беларуская» і «Смык беларускі»] Францішак Багушэвіч стала жыў ужо ў Вільні, дзе займаўся адвакацтвам. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксплуата́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эксплуататара. Рэзка адмоўна ставіўся Багушэвіч да эксплуататарскіх класаў, памешчыкаў і буржуазіі, да ўсіх прыгнятальнікаў працоўнага народа. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілжы́васць і лжы́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць ілжывага. Ілжывасць рэлігійных догматаў. Ілжывасць буржуазнага друку. □ Ф. Багушэвіч выкрывае лжывасць і недакладнасць прынцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагра́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да праграмы. Праграмнае кіраванне. // Які адлюстроўвае праграму. У прадмовах да сваіх кніжак і ў праграмных вершах Багушэвіч абгрунтаваў гістарычнай права беларускага народа на сваё нацыянальнае мастацтва. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінаваціць.

2. у знач. наз. абвінава́чаны, ‑ага, м.; абвінава́чаная, ‑ай, ж. Той (тая), каго абвінавацілі, лічаць вінаватым (вінаватай). Багушэвіч папрасіў суд дазволіць абвінавачанаму сесці побач з ім за сталом абаронцы. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

персаніфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Кніжн. Падаць (падаваць), увасобіць (увасабляць) неадушаўлёныя прадметы або абстрактныя паняцці ў вобразе чалавека, асобы. Персаніфікаваць прыроду. □ У адной з песень Багушэвіч персаніфікаваў гора ў жывую істоту, ад якой ніяк не можа збавіцца селянін. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра-та-та́ ‘водгалас спеву, музыкі’ (маладз., Дзіц. фальклор), тратата́, тратата́м ‘тс’ (Ф. Багушэвіч), польск. tra‑ta‑ta ‘тс’, славац. tra‑ta‑ta ‘тс’, ‘водгалас стрэлаў з кулямёта’ і інш. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)