прые́зджы, ‑ая, ‑ае.
Які прыехаў, прыбыў адкуль‑н. Вылі тут і штацкія гарадскія людзі, і прыезджыя сяляне, і вайскоўцы. Галавач. Частка прыезджых спецыялістаў толькі што ўсялілася ў новыя дамы. Кулакоўскі. // у знач. наз. прые́зджы, ‑ага, м.; прые́зджая, ‑ай, ж. Той (тая), хто прыехаў адкуль‑н. — Дайце ваш чамадан, я занясу яго ў пакой для прыезджых. Колас. — Хто гэта? — механічна спытаўся Багуцкі ў суседа.. — Прыезджы... З Берліна... Лічыцца спецам па службе пуці... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́мбур 1, ‑а, м.
1. Частка памяшкання (паміж знадворнымі і ўнутранымі дзвярамі), якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра. Праз хвіліну Ларыса стаяла ў тамбуры ізалятара, старанна шоргала падэшвамі па апілках. Стаховіч.
2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона. Уваходзячы ў вагон, Багуцкі прыпыніўся быў у тамбуры і твар у твар сутыкнуўся з памятай кепкай. Лынькоў. Андрэй ускочыў на падножку вагона і знік у тамбуры. Васілёнак.
3. Спец. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал; барабан (у 3 знач.).
[Фр. tambour.]
та́мбур 2, ‑у, м.
Род вязання або вышывання вочка ў вочка.
[Фр. tambour]
тамбу́р 1, ‑а, м.
Уст. Барабан (у 1 знач.).
[Фр. tambour з араб.]
тамбу́р 2, ‑а, м.
Тое, што і танбур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)