багама́з

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. багама́з багама́зы
Р. багама́за багама́заў
Д. багама́зу багама́зам
В. багама́за багама́заў
Т. багама́зам багама́замі
М. багама́зе багама́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

багама́з м., уст., шутл. богома́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багама́з, ‑а, м.

Разм. уст. Іканапісец. Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў. Колас. // Разм. іран. Пра мастака. Партрэт славутага рускага паэта дзядзька Антось купіў у Нясвіжы гэтай восенню ў нейкага багамаза. С. Александровіч. // Разм. жарт. Пра мурзатага, запэцканага чалавека. [Аляксей:] Ды не, Коля, ну куды я такім багамазам прыпёрся? Проста з цэха, не мыты, не рыты! Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богома́з разг. багама́з, -за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лічкава́ты ’прыгожы’ (браг., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова ⁺лічкаваць < лі́чка < ліцо, параўн. ст.-бел. личко ’тварык’ (XVI ст.), а таксама личковати ’памячаць, пазначаць украдзенае, апазнаную рэч’ (1541 г.) і рус. кур. личковать ’класці наверх лепшыя ўзоры тавару, вырабаў’, уладз., ніжнегар. ли́чка ’шліфаванне, паліраванне вырабаў’, дан. личко́вка ’бялілы для твару’, кур. личку́нбагамаз, які малюе толькі твар і рукі’, укр. личкувати ’маскіраваць’, ’выгладжваць паверхню каменя ў млыне’, ’падбіраць рэчы лепшую да лепшай’, личко́ваний ’аздоблены з выгляду’, ’шліфаваны’. Усе да прасл. ličiti ’быць прыметным’, ’фарміраваць, утвараць’ (Слаўскі, 4, 247; Махэк₂, 331, Трубачоў, Эт. сл., 15, 81–82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)