багаві́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. багаві́ца багаві́цы
Р. багаві́цы багаві́ц
Д. багаві́цы багаві́цам
В. багаві́цу багаві́ц
Т. багаві́цай
багаві́цаю
багаві́цамі
М. багаві́цы багаві́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Багаві́ца ’багіня, бажаство’ (Касп.), ’багіня; нейкая хвароба’ (Др.-Падб.), ’багіня (?) або назва нейкай хваробы’ (Гарэц.: «Багавіца цябе ведае!»). Вытворнае ад прыметніка богавы ’божы’. Як назва хваробы, гэта табуістычнае (эўфемічнае) утварэнне: хваробы часта называюць «божымі» (параўн. рус. бо́жья хвароба’, гл. Фасмер, 1, 184; чэш. božec, ням. Gewalt Gottes ’эпілепсія’, параўн. БЕР, 1, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)