бабу́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бабу́хну бабу́хнем
2-я ас. бабу́хнеш бабу́хнеце
3-я ас. бабу́хне бабу́хнуць
Прошлы час
м. бабу́хнуў бабу́хнулі
ж. бабу́хнула
н. бабу́хнула
Загадны лад
2-я ас. бабу́хні бабу́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бабу́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бабу́хнуць сов., разг.

1. (с шумом бросить, плеснуть) бу́хнуть; у́хнуть;

б. вя́зку дроў на падло́гу — бу́хнуть вяза́нку дров на пол;

2. (с шумом упасть) бу́хнуть, бу́хнуться;

3. (издать звук; раздаться — о звуке) бу́хнуть, ба́хнуть;

4. си́льно уда́рить; (стукнуть) бу́хнуть, ба́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бабу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Упасці гучна. / у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч.

2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.

3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад’ютант Назімаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабу́хнуць, бабу́х! (Шат., Бяльк.). Гукапераймальнае, як і бабах!, бах!, укр. бабу́х! і г. д. (з тыповым паўтарэннем элементаў выгуку). Аднак праславянскім з’яўляецца толькі другі элемент слова ‑бух, які маецца амаль ва ўсіх слав. мовах як самастойная адзінка (гл. бух!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Незак. да бабухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабу́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і бабухнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабу́х, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух. Ракітны.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабухнуць», «бабухнуцца».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)